У сакавіку 2024 года ў супрацоўніцтве з БАП (Беларуская асацыяцыя палітычных вязняў) “Да Волі” быў адкрыты шэлтэр для палітычных зняволеных і іх сем’яў, якія ўцяклі ад пераследу ў Беларусі.
“Уроцлаў-сіці” – гэта месца, дзе беларусы, вызваленыя з турмаў, могуць знайсці начлег, абарону і падтрымку ў першы час пасля пераезду. Спадзяемся, шелтар стане сапраўдным месцам, дзе сем’і пачнут новае жыццё з радасцю і спакоем.
Кошты працы шэлтэра пакрывае BY_Help, Суполка Беларусаў Уроцлава з’яўляецца партнёрам праекта. Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць нас, стаць валанцёрам ці спонсарам, калі ласка, звяртайцеся да прадстаўнікоў Суполкі. Нават самая нязначная дапамога можа стаць крокам да вялікіх спраў!