З 14 па 19 кастрычніка 2025 года ва Уроцлаве пройдзе XIII Фестываль незалежнай беларускай культуры. Сёлетні дэвіз імпрэзы — «Я ЁСЦЬ!», што ўвасабляе не толькі сцвярджэнне прысутнасці, але і імпульс да дзеяння, вяртання голасу і сябе самога. Фестываль стварае прастору для маніфеста годнасці і сілы, дзе кожны можа сказаць «Я ёсць» і быць пачутым.
У праграме фестывалю — сустрэчы і падзеі з удзелам музыкаў, мастакоў візуальнага мастацтва, актораў, пісьменнікаў, рэжысёраў і фатографаў. Сярод іх перфарматыўнае чытанне Святланы Дзядовай, выстава графікі Ганны Ларынай-Дзіміры, майстар-класы па танцах і макрамэ, інтэрактыўная батлейка для дзяцей і дарослых, а таксама адкрытыя дыскусіі пра ідэнтычнасць і культурную спадчыну.
ПАДРАБЯЗНАЯ ПРАГРАМА:
Аўторак, 14 кастрычніка
19:00 Instytut im. Jerzego Grotowskiego, Rynek-Ratusz 27 (BY)
«Калі не можаш вярнуцца» / Перфарматыўнае чытанне Святланы Дзядовай
Серада, 15 кастрычніка
18:00 Przejście Dialogu, Świdnicka 19 (PL)
«Драмы прарыву» / Сустрэча па кнізе «Бясконцы жнівень»
Чацвер, 16 кастрычніка
18:00 – 20:00 Otwarta Przestrzeń, Ruska 46 (BY/ PL)
«Я тут» / Сустрэча ў дыялогу, спалучаная з вернісажам фатаграфіі і камп’ютарнай графікі
Пятніца, 17 кастрычніка
15:00 – 17:00 «Слядамі беларускіх прафесараў» / Шпацыр з гідам — папярэдняя рэгістрацыя (BY)
16:30 – 17:50 Domek Miedziorytnika, Świętego Mikołaja 1 (BY)
«У згодзе з сабой» / Прастора падтрымкі з псіхолагам — папярэдняя рэгістрацыя
17:00 – 19:00 Kino Popiół i Diament, Rynek 6 (BY)
Паказ фільма «Motherland» Ганны Бадзяк і Аляксандра Міхалковіча — квіткі
19:30 Domek Miedziorytnika, Świętego Mikołaja 1 (PL)
«Бясконцая далеч» / Выстава станковай графікі Ганны Ларынай-Дзіміры
Субота, 18 кастрычніка
11:00 – 14:00 Przejście Dialogu, Świdnicka 19 (BY/PL)
«Я ў кожным узоры» / Майстэрня для дзяцей і дарослых
14:30 – 16:30 «Слядамі беларускіх дзеячаў культуры» / Шпацыр з гідам — папярэдняя рэгістрацыя (BY)
17:00 – 18:00 Instytut Historii Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska 49 (BY)
«Беларускія скарбы, якімі варта ганарыцца» / Mova Nanova і Ганна Маліноўская: пра ўтоеныя скарбы беларускага жывапісу
19:00 Akademia Sztuk Teatralnych im. St. Wyspiańskiego, Scena im. Tadeusza Różewicza, Braniborska 59 (BY / PL)
Спектакль «Ёмахо Ёмасо» Тутэйшага тэатра ў рэжысуры Андрэя Саўчанкі
Нядзеля, 19 кастрычніка
Centrum na Przedmieściu, Prądzyńskiego 39A (BY / PL)
11:00 – 19:00
11:00 Настольныя гульні – вольная прастора для сустрэч і сумеснай забавы
11:00 – 18:00 «Чытаем паміж радкоў» / Кірмаш кніг на беларускай мове з удзелам выдавецтваў
11:00 – 12:30 «Абмен кнігамі і раслінамі» / Буккросінг і планткросінг
12:00 «Маляўніча з Маляванычам» / Інтэрактыўная батлейка з загадкамі і гульнямі для дарослых і дзяцей 5+
12:30 «Давайце пазнаёмімся» / Хуткія знаёмствы для гасцей Фестывалю
13:30 Прэзентацыя кніжных навінак выдавецтваў
14:00 Майстар-клас па беларускіх танцах для ўсіх
15:00 «Хто мы, дзе мы і навошта?» / Адкрытая дыскусія пра ідэнтычнасць у суправаджэнні паэзіі і спеваў з удзелам Андрэя Хадановіча, Ганны Шакель і Дар’і Бялькевіч.
Уручэнне ўзнагароды за падтрымку і развіццё беларускай культуры
16:30 Майстар-клас па пляценні макрамэ – навучанне мастацтву стварэння дэкаратыўных вырабаў са шнуркоў
16:30 «Ведаю сваю спадчыну» / Квіз па-беларуску
18:00 «Добры настрой для ўсёй сям’і. Казкі магічнага ліхтара» / Музычна-тэатральны выступ гурта ДЫЯФІЛЬМ live
Фестываль суфінансуецца з бюджэту Самакіравання Ніжнесілезскага ваяводства і са сродкаў Цэнтра Мерашэўскага ў межах III Адкрытага конкурсу.
Арганізатары: Фонд «За вашу і нашу свабоду» і Суполка Беларусаў Уроцлава.
Суарганізатары: Centrum na Przedmieściu, Domek Miedziorytnika, Instytut Grotowskiego, Kino Popiół i Diament, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, Muzeum Pana Tadeusza, Otwarte Pracownie Plastyczne im. Gepperta, Filia we Wrocławiu Akademii Sztuk Teatralnych im. Stanisława Wyspiańskiego, Ośrodek Kultury i Sztuki we Wrocławiu, Przejście Dialogu, Zakład Narodowy im. Ossolińskich.