Раскажы пра сваю любоў да Уроцлава і выйграй сэт ад Between

Кожны мае сваю гісторыю пра тое, за што любіць Уроцлаў: хтосьці тут стаў сапраўдным прафесіяналам, хтосьці знайшоў каханне, далучыўся да супольнасці ці проста захапіўся кавярнямі Старога горада і заходамі над Одрай.

Цяпер гэтыя гісторыі могуць прынесці яшчэ і смачную ўзнагароду. Суполка запускае конкурс сумесна з bistro-баром Between: трэба толькі падзяліцца, што вас звязвае з горадам.

Прыз — сэт на дваіх (на выбар: ранішні — 2 крок-мадамы + 2 напоі ці вячэрні — 2 тарціны + 2 напоі. Пяць аўтараў самых цікавых гісторый атрымаюць сертыфікаты на дзве асобы.

Як удзельнічаць:

  • напішыце ў асабістых паведамленнях @supolka_contact (па-беларуску), за што любіце Уроцлаў і што вас з ім звязвае.

⏳ Конкурс доўжыцца з 25 па 30 верасня. Імёны пераможцаў стануць вядомыя 1 кастрычніка.