КУПАЛЛЕ ВА УРОЦЛАВЕ – субота, 29 чэрвеня

Час летняга сонцастаяння – aсаблiвы час у беларускай традыцыйнай культуры. Дык чаму б нам разам не ахутацца купальскімі чарамі i летнiм цяплом у чэрвеньскую ноч? Прыкладная праграма: 17:30 – 19:00 − сустрэча, збор кветак, пляценне вянкоў, прыгатаванне дроваў на вогнiшча, купальскага слупа і брамы; 18:00 – дзіцячая купальская праграма (таму бярыце з сабой дзетак і…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве ўпершыню прайшоў Фестываль халадніку

31 траўня ва Уроцлаве ўпершыню адбыўся Фестываль халадніку — традыцыйнай беларускай стравы, якая на дзень аб’яднала дзясяткі людзей у парку Kleciński. Ініцыятыва належала гісторыку Алесю Беламу, а Суполка беларусаў Уроцлава арганізавала мерапрыемства менш, чым за тры тыдні. Галоўнай стравай Фестывалю стаў халаднік у трох варыянтах. Яго можна было і паспрабаваць, і сабраць самому — з…

Чытаць далей

Майстры і рамеснікі змогуць далучыцца да кірмашу на Купаллі

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае майстроў і рамеснікаў паўдзельнічаць у святочным кірмашы, прысвечаным Купаллю. Свята адбудзецца 28 чэрвеня. Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, каб разам адчуць подых лета, патанчыць, паспяваць, смачна паесці і проста пабыць разам. Каб далучыцца да кірмашу, трэба запоўніць форму….

Чытаць далей

“Вельмі класна, калі беларусы аб’ядноўваюцца і разам святкуюць!” – ва Уроцлаве прайшло Купалле

На Апатоўскім востраве ў галоўным горадзе Ніжняй Сілезіі прайшло Купалле, якое арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Свята сабрала каля 200 чалавек – беларусаў, украінцаў, палякаў і гасцей з ЗША, расказала для беларускай службы Польскага радыё прадстаўніца Суполкі беларусаў Уроцлава Вераніка. – Гэта ўжо пятае Купалле, якое мы ладзім ва Уроцлаве ад Суполкі беларусаў Уроцлава. Вельмі файна, што…

Чытаць далей

РАДЫЁ РАЦЫЯ: Беларусы Уроцлава правялі акцыю да ўгодкаў 2020

Ва Уроцлаве ў цэнтры горада 9 жніўня прайшоў Марш вольнай Беларусі. Ён быў прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года. Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

Чытаць далей

Фестываль “Братэрства Свабоды 2” у фотаздымках. Глядзіце, як прайшло

У апошнія дні жніўня ва Уроцлаве адбылася маштабная падзея, якая аб’яднала спорт, музыку і сямейны адпачынак. Ранішняя праграма ўключала валейбольны турнір, адкрытыя трэніроўкі і дзіцячыя актыўнасці. У другой палове дня фестываль перамясціўся ў музычную прастору — перад публікай выступілі беларускія і ўкраінскія гурты.    Фотаздымкі: Ірэна Міхеева

Чытаць далей

Падтрымаем Глеба: былы палітвязень пачынае жыццё нанова ў Польшчы

Глеб — былы жыхар Шэлтара, чалавек, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні, але не страціў надзеі. У 2022 годзе яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у мірных пратэстах і адміністраванне чата. Ён адбыў тэрмін і выйшаў на волю толькі ў 2024 годзе. Пасля вызвалення Глебу давялося ўцякаць з Беларусі. Ён атрымаў гуманітарную візу і цяпер знаходзіцца…

Чытаць далей

Спектакль-даследаванне беларускага драматурга пакажуць ва Уроцлаве

14 чэрвеня адбудзецца прэм’ера супольнай пастаноўкі Уроцлаўскага Сучаснага Тэатра і Драматычнага Тэатра ў Варшаве – “Un-packing”. Стваральнікі кажуць, што гэта ўнікальны мастацкі праект на мяжы дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі. Спектакль, створаны беларускім драматургам Мікітам Ільінчыкам і рэжысёркай Катажынай Кальват, раскрывае пласты забытага мінулага, каб пракласці мост да самых вострых пытанняў сучаснасці. — Мы маем…

Чытаць далей