У суботу, 27 чэрвеня, беларусы Уроцлава святкуюць Купалле.
План такі:
🕐 13:30–17:00 – дзённая праграма:
мастацкі пленэр;
пазнаёмкі і нефармальныя актыўнасці;
варштат па вырабе сшыткаў;
кірмаш рамеснікаў;
грыль і прастора для адпачынку;
дзіцячая прастора.
🌿 17:00–21:00 – абрадавая частка:
традыцыйныя купальскія абрады;
спевы і танцы;
народныя гульні і забавы.
🔥 21:00–22:00 – вогнішча:
скокі праз вогнішча;
пусканне вянкоў на ваду;
карагоды;
супольныя спевы.
🧺 Што варта ўзяць з сабой:
👉 традыцыйны або “калятрадыцыйны” строй;
👉 сродкі ад камароў і кляшчоў;
👉 кветкі і стужкі для вянкоў;
👉 наяўныя грошы на кірмаш і грыль;
👉 добры настрой;
👉 данаты на пакрыццё выдаткаў, звязаных з арганізацыяй свята.
Падрабязную праграму глядзіце па спасылцы.
📆 Дата: 27 чэрвеня
⏰ Час: з 13.30 (час мясцовы)
📍Месца: Strachocin (непадалёк ад Estrada Opatowicka, найбліжэйшыя прыпынкі – Biskupin і Bartoszowice, на мапе – тут), Уроцлаў
