РОЗЫГРЫШ КВІТКА на сустрэчу з Сашам Філіпенкам

Сябры, мы разыгрываем квіток на сустрэчу з Сашам Філіпенкам!

📚 «Як і навошта сёння пісаць кнігі?» — адкрытая размова пра ролю літаратуры тут і цяпер, калі рэальнасць усё больш нагадвае антыўтопію.

Саша Філіпенка — пісьменнік у эміграцыі. Яго тэксты шчырыя і часта нязручныя. Але ён працягвае пісаць, бо перакананы: нават у самых абсурдных абставінах у чалавека заўсёды застаецца выбар.

На сустрэчы будзе размова пра тое, навошта сёння пісаць і чытаць, як змяняецца мова пад ціскам і што адбываецца з тэкстам, калі яго спрабуюць прымусіць маўчаць.

Таксама можна будзе задаць пытанні аўтару і атрымаць аўтограф ✍️

Хочаце трапіць?

▪️ пастаўце ❤️
▪️ зрабіце рэпост гэтага допісу ў Instagram;
▪️ адзначце Суполку ў сторыс.

Пераможцу выберам выпадкова 19.06!

Калі не хочаце чакаць — квіткі ўжо можна набыць па спасылцы.