Ва Уроцлаве распачалася падрыхтоўка да “Беларускай Ялінкі”

Вы Уроцлаве распачалася падрыхтоўка да традыцыйнай “Беларускай ялінкі” — штогадовага свята, якое збірае каля сотні беларускіх дзетак разам з іх сем’ямі.

Мерапрыемства ўжо стала значнай часткай жыця беларускай супольнасці: дзеці атрымліваюць падарункі і святочны настрой, а дарослыя — магчымасць сустрэцца і добра пабавіць час. Арганізатары рыхтуюць праграму, падарункі і фарміруюць каманду валанцёраў. Кожны можа далучыцца да падрыхтоўкі, прапанаваць свае ідэі або падтрымаць ініцыятыву іншымі спосабамі.

Для частковага пакрыцця выдаткаў была пададзена заяўка на мікрагрант. Гэта дазволіць арганізаваць мерапрыемства на больш высокім узроўні: забяспечыць дадатковыя матэрыялы і дэкарацыі, набыць падарункі для большай колькасці дзяцей, палепшыць тэхнічнае забеспячэнне і зрабіць праграму больш разнастайнай.