На Дзяда ва Уроцлаве пройдзе шпацыр памяці па могілках

2 лістапада ва Уроцлаве адбудзецца шпацыр памяці “Нерасказаныя гісторыі” — ініцыятыва, прысвечаная ўшанаванню памяці беларусаў, чый жыццёвы шлях быў звязаны з гэтым горадам.

У дні, калі мы традыцыйна ўспамінаем сваіх продкаў, многія беларусы не маюць магчымасці наведаць магілы родных у Беларусі. Таму ўдзельнікі сустрэчы збяруцца ва Уроцлаве, каб разам узгадаць нашых землякоў, паслухаць іх гісторыі і паклапаціцца пра месцы пахаванняў.

Падчас мерапрыемства адбудзецца шпацыр па могілках і экскурсія з гісторыкам Таццянай Гайдук, якая распавядзе пра вядомых і малавядомых беларусаў, што пакінулі след у гісторыі горада. Акрамя таго, плануецца супольная прыборка магіл там, дзе ёсць у гэтым патрэба, а пасля — сяброўская размова за кубкам зёлкавай гарбаты.

Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць свечкі або жывыя кветкі для ўшанавання памяці, а таксама інструменты для прыборкі і ўласныя кубкі ці тэрмакубкі для гарбаты.

Дата: 2 лістапада
Час: 15:00
Месца сустрэчы: cmentarz Osobowicki, Уроцлаў

Рэгістрацыя па спасылцы тут.