Ноч (не)расстраляных паэтаў адбудзецца ва Уроцлаве

29 кастрычніка ў CUKR пройдзе вечарына, прысвечаная памяці беларускіх дзеячаў культуры, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Удзельнікі мерапрыемства будуць чытаць вершы, узгадваць біяграфіі расстраляных творцаў і слухаць выступы сучасных аўтараў.

Нагодай для сустрэчы стала гадавіна трагічных падзей у Мінску: у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, грамадскія дзеячы. Сярод іх — 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі і крытыкі.

Арганізатары адзначаюць, што акрамя памяці пра ахвяр мінулага, важна не забывацца і пра тых, хто сёння ў Беларусі пазбаўлены магчымасці свабодна выказвацца і ствараць.

Дата: 29 кастрычніка
Час: 19:00
Месца: CUKR, Ul. Ruska 46A, lok. 201
Уваход: вольны, арганізатары будуць удзячныя за ахвяраванні на арганізацыйныя патрэбы.