10 верасня ў прасторы PrzedPokój H13 (Świdnicka 43/45) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і бардам Змітром Бартосікам. У праграме — канцэрт, прэзентацыя кніг і кніжны кірмаш ад бібліятэкі Kamunikat.
Аўтар прапануе слухачам своеасаблівае падарожжа ў часе: у перадваенныя і акупацыйныя гады — праз кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы»; у пасляваенны перыяд супраціву саветызацыі — праз «Забіць Упалмінзага»; у 1990-я, увасобленыя ў сатырычных песнях і жыццёвых гісторыях.
Зміцер абяцае, што сумна не будзе нікому. У дапамогу артысту ўвесь вечар будзе гучаць віртуозны баян Таццяны Карпіловіч. А на кірмашы ад Kamunikat будуць кніжныя навінкі на любы густ.
Праграма вечара:
18:30 — пачатак кірмашу
19:00 — прэзентацыя пра Kamunikat
19:15 — прэзентацыя кніг З. Бартосіка
19:45 — канцэрт
20:30 — аўтограф-сесія
Уваход вольны. Арганізатары просяць браць з сабой наяўныя грошы для набыцця кніг.
🎁 Кожны пакупнік кнігі атрымае ў падарунак арыгінальныя паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь пачатку 1990-х гадоў.