У мэрыі Уроцлава адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі беларускіх ініцыятыў і арганізацый

6 кастрычніка 2025 года ў мэрыі Уроцлава адбудзецца сустрэча пад назвай «Беларуская дыяспара і мясцовыя ўлады — будуем масты для супольнай падтрымкі і дэмакратычнага ўдзелу». Падзея пройдзе з 09:30 да 15:00. Мерапрыемства арганізуецца ALDA — Еўрапейскай асацыяцыяй мясцовай дэмакратыі сумесна з мэрыяй Уроцлава пры падтрымцы GMF. Мэта сустрэчы — вызначыць асноўныя патрэбы беларусаў у сацыяльнай,…

Чытаць далей

Беларускі Уроцлаў: 5 ініцыятыў, якія аб’ядноўваюць

Уроцлаў дыхае беларускімі ініцыятывамі! Тут ствараюць праекты, якія аб’ядноўваюць, падтрымліваюць і натхняюць. Мы сабралі для вас 5 ініцыятыў, але іх, вядома, значна больш. ІдзеМы ў горы — ініцыятыва, якая аб’яднала больш за тысячу прыхільнікаў падарожжаў у горы Ніжняй Сілезіі. Адбылося ўжо 35 аднадзённых паходаў, да якіх мог далучыцца кожны ахвотны, а ў тг-канале праекта можна…

Чытаць далей

Раскажы пра сваю любоў да Уроцлава і выйграй сэт ад Between

Кожны мае сваю гісторыю пра тое, за што любіць Уроцлаў: хтосьці тут стаў сапраўдным прафесіяналам, хтосьці знайшоў каханне, далучыўся да супольнасці ці проста захапіўся кавярнямі Старога горада і заходамі над Одрай. Цяпер гэтыя гісторыі могуць прынесці яшчэ і смачную ўзнагароду. Суполка запускае конкурс сумесна з bistro-баром Between: трэба толькі падзяліцца, што вас звязвае з горадам….

Чытаць далей

Шэсць месцаў, дзе можна адчуць беларускі вайб гэтай восенню

Уроцлаў стаў домам для шматлікіх беларусаў. І разам з намі сюды пераехалі нашыя смакі, традыцыі і ўтульныя месцы. Калі вы сумуеце па драніках “як дома”, шукаеце аўтэнтычныя дэсерты ці проста хочаце бавіць час з сябрамі за кубачкам кавы – гэтая падборка менавіта для вас! А яшчэ гэта выдатная магчымасць падтрымаць беларускі бізнес.

Чытаць далей

Восеньскія канцэрты ва Уроцлаве: ад лірыкі да беларускага року

У верасні Уроцлаў стане месцам сустрэчы для аматараў беларускай музыкі і нестандартных канцэртных фарматаў. 18 верасня, 19:00 — Klub Muzyczny Alive (ul. Kolejowa 12)На сцэне выступіць гурт “Няміга” з акустычным folk/indie настроем. Гэта беларускамоўны калектыў, вядомы шчырымі песнямі і эмацыйным вакалам. Асаблівай падзеяй стане ўдзел спецыяльнай госці — ADEL LINE.Квіткі тут. 27 верасня, 19:00 —…

Чытаць далей

У Зялёнай Гуры прайшла вялікая сустрэча беларусаў у межах свята Вінабрання

У Зялёнай Гуры, непадалёк ад цэнтра, у 170-гадовай Залі Шэптаў прайшла сустрэча беларусаў з розных гарадоў Польшчы ў межах гарадскога свята Вінабрання. Сюды праехалі прадстаўнікі беларускіх супольнасцяў з Уроцлава, Варшавы, Кракава, Познані, Катавіцаў, Кашаліна і Вальбжыха — ўсяго каля сямідзесяці чалавек. Свята ўключала разнастайную праграму для ўдзельнікаў: традыцыйныя беларускія танцы, інтэрактыўныя гульні, квэст па горадзе,…

Чытаць далей

Фестываль “Братэрства Свабоды 2” у фотаздымках. Глядзіце, як прайшло

У апошнія дні жніўня ва Уроцлаве адбылася маштабная падзея, якая аб’яднала спорт, музыку і сямейны адпачынак. Ранішняя праграма ўключала валейбольны турнір, адкрытыя трэніроўкі і дзіцячыя актыўнасці. У другой палове дня фестываль перамясціўся ў музычную прастору — перад публікай выступілі беларускія і ўкраінскія гурты.    Фотаздымкі: Ірэна Міхеева

Чытаць далей

MOST: “Бахус — гэта стан душы”. Наведалі галоўны фестываль віна ў Польшчы

У верасні польскі горад Зялёна Гура дзевяць дзён жыве пад уладай бога віна Бахуса. Па традыцыі мэр перадае яму сімвалічныя ключы ад горада. У гэтым годзе вінабранне — галоўнае свята віна — доўжыцца з 6 да 14 верасня. Журналістка MOST наведала свята і даведалася, чым яно прыцягнула беларусаў і чаму богам працуюць больш чым на…

Чытаць далей

Ва Уроцлаве адбудзецца канцэрт і прэзентацыя кніг Змітра Бартосіка

10 верасня ў прасторы PrzedPokój H13 (Świdnicka 43/45) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і бардам Змітром Бартосікам. У праграме — канцэрт, прэзентацыя кніг і кніжны кірмаш ад бібліятэкі Kamunikat. Аўтар прапануе слухачам своеасаблівае падарожжа ў часе: у перадваенныя і акупацыйныя гады — праз кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы»; у пасляваенны перыяд супраціву саветызацыі — праз…

Чытаць далей