Суполка беларусаў Уроцлава ўжо другі год запар становіцца суарганізатарам найбуйнейшага беларускага спартова-музычнага фестывалю ў горадзе. Гэта падзея аб’ядноўвае спорт, музыку і сямейны адпачынак, робячы апошнія дні жніўня асаблівымі для беларусаў Уроцлава і сяброў.
Фестываль адбудзецца 30 жніўня 2025 года па адрасе ul. Józefa Mianowskiego 2B. Пачатак — а 9:00. Ранішнюю частку праграмы адкрые аматарскі турнір па валейболе, які працягнецца да 16:00. У гэты ж час усе ахвотныя змогуць далучыцца да адкрытых трэніровак па аэробіцы і расцяжцы, а таксама сямейных эстафетаў. Асаблівай увагі заслугоўваюць майстар-класы па акрабатыцы, дзюдо і FCFS, якія падыдуць і для пачаткоўцаў, і для тых, хто ўжо мае досвед. Для дзяцей арганізатары падрыхтавалі цэлы блок забаўляльных актыўнасцяў.
Пасля абеду фестываль перанясецца ў музычную прастору. З 16:00 на сцэне выступяць беларускія і ўкраінскія гурты, ствараючы атмасферу сяброўства і салідарнасці. На тэрыторыі будзе працаваць фудкорт са смачнымі стравамі і напоямі.
Уваход на мерапрыемства — данат ад 30 злотых, якія пойдуць на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў. Для дзяцей уваход бясплатны. Тыя, хто падтрымае фестываль праз платформу zrzutka.pl, змогуць увайсці, прад’явіўшы пацверджанне пераводу.