Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з паэткай Вандай Марцінш душ Рэйш

26 жніўня ў кавярні NOOKbook пройдзе аўтарская сустрэча з беларуска-літоўскай паэткай, перакладчыцай і публіцысткай Вандай Марцінш душ Рэйш.

Падчас сустрэчы будзе прэзентацыя кніг «Маланкі над Вільняй» і «Таямніца Высокага двара», а таксама размова пра сучасную паэзію. Госці змогуць асабіста пагутарыць з аўтаркай, атрымаць аўтограф і набыць выданні.

Ванда Марцінш душ Рэйш нарадзілася ў Беларусі, жыла ў Вялікабрытаніі, Шатландыі і Партугаліі. Апошнія дзесяць гадоў жыве ў Літве, дзе актыўна ўдзельнічае ў жыцці беларускай дыяспары. Яе кнігі выходзілі ў Мінску і Вільні, а зборнік «Маланкі над Вільняй» быў адзначаны Прэміяй мэра Вільні ў 2024 годзе.

📅 26 жніўня, 17:00
📍 Кавярня NOOKbook, Plac Teatralny 3
☕️ Уваход — кубачак кавы ці гарбаты
💵 Для набыцця кніг рэкамендуецца мець наяўныя