Беларусы Уроцлава ўжо пяты год запар збіраюцца разам у пачатку жніўня, каб падтрымліваць адзін аднаго і адзначыць важныя падзеі сваёй супольнасці. У 2025 годзе шэраг мерапрыемстваў пройдзе з 8 па 10 жніўня.
8 жніўня у офісе Суполкі беларусаў (ul. Tadeusza Kościuszki 35A, дамафон 54) адбудзецца напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным — просты, але важны жэст падтрымкі. У гэты ж дзень прадугледжаны бясплатны майстар-клас па стварэнні ўнікальных масак да марша 9 жніўня. Матэрыялы для творчасці будуць прадастаўлены. Для ўдзелу патрабуецца рэгістрацыя праз @NikaSimakova.
9 жніўня пройдзе традыцыйны Марш вольнай Беларусі. Збор удзельнікаў — каля Narodowego Forum Muzyki а 17:00, старт маршу а 17:30. У праграме — супольнае спяванне па дарозе да Pręgierza, а таксама акцыя, прамовы актывістаў і канцэрт Алеся Папковіча. Удзельнікам рэкамендуюць браць сцягі і плакаты.
10 жніўня адбудзецца «Забег Надзеі» на 5,5 км у парку Wschodni. Збор — а 11:00. Далучыцца могуць усе ахвотныя.
Арганізатары заклікаюць удзельнікаў клапаціцца пра бяспеку падчас усіх мерапрыемстваў. Тыя, хто жадае падтрымаць арганізацыю фінансава, могуць зрабіць гэта па адпаведнай спасылцы.