Афіша мерапрыемстваў ва Уроцлаве на першую палову жніўня

Жнівень ва Уроцлаве — гэта час, калі мы разам, калі памятаем і падтрымліваем адно аднаго. Сустрэчы, лекцыі, марш, канцэрты, майстар-класы, бег і нават кавярня для размоў. Выглядае, што будзе цікава, карысна, душэўна! Глядзіце, што запланавалі беларусы Уроцлава на першую палову жніўня.

SuperQuiz
️ 4 жніўня
PUB SPORTOWY WEMBLEY (Ruska 47/48a)
40 злотых
Падрабязнасці і рэгістрацыя

Майстар-клас «Як падрыхтавацца да суразмовы?»
️ 6 жніўня, 11:00-13:00
Świdnicka, 19
Мова: польская + пераклад на украінскую або расейскую
Рэгістрацыя

Адукацыйная сустрэча: «Прадухіленне дэзінфармацыі і прапаганды: прыклады Грузіі і Украіны.  Формы супрацьдзеяння прапагандзе: Польшча, ЕС»
️6 жніўня, 18:00 – 19:30
Świdnicka, 19
Абавязкова рэгістрацыя

Бясплатныя майстар-класы па 3D-друку
️ 2 і 9 жніўня, 16:30-18:30
Centrum Kultury Czasoprzestrzeń, ul. Wróblewskiego 38
Падрабязней

Інфармацыйная сустрэча «Візіт да лекара ў Польшчы»
️ 8 жніўня, 17:00-19:00
Świdnicka, 19
Мова: польская + пераклад на беларускую, украінскую або расейскую
Рэгістрацыя

Напісанне лістоў салідарнасці палітзняволеным
️ 8 жніўня, 18:00
Офіс Суполкі (ul. Kościuszki 35A, дамафон 54)

Ствараем унікальныя маскі да марша 9 жніўня — гэта крэатыўна і бяспечна
️ 8 жніўня, 18:00
Офіс Суполкі (ul. Kościuszki 35A, дамафон 54)
Матэрыялы будуць на месцы, удзел бясплатны.
Рэгістрацыя

Марш вольнай Беларусі, акцыя і канцэрт
️ 9 жніўня, 17:00 — збор каля Narodowego Forum Muzyki
17:30 — пачатак маршу
18:00 – 19:30 — акцыя і прамовы актывістаў, канцэрт Алеся Папковіча

Майстар-клас па акварэлі ў “NOOKbook” для дарослых
️ 9 жніўня, 12:30
Падрабязней

Інтэграцыйна-музычны вечар для беларусаў і сяброў ва Уроцлаве
️ 9 жніўня, 19:00
Jam Session:Music Club
Падрабязней

Забег Надзеі
️ 10 жніўня, 11:00
Park Wschodni. Збіраемся тут
Збіраемся разам, каб прабегчы сімвалічныя 5 кіламетраў. Бо бег — гэта пра вытрымку, мэтанакіраванасць і сілы не спыняцца нават калі цяжка. Як і наш шлях.
Рэгістрацыя абавязковая
Рэгістрацыйны ўнёсак: 15 злотых

Імша ў інтэнцыі вольнай Беларусі (па-беларуску)
️ 10 жніўня, 15:00
Biegla, 3
Пасля Імшы можна застацца ў кавярні пры касцёле на каву-гарбату і размовы

Майстар-клас ад стыліста “Кіно і стыль” у “NOOKbook”
️ 13 жніўня, 19:00
Падрабязней

Кніжны клуб у “NOOKbook” “Агні Чэхава”
️ 15 жніўня, 18:30
Падрабязней

Майстар-клас па традыцыйных беларускіх паясах
️ Шточацвер, 19:00
Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, ul. Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамафоне)
Падрабязней

Kawiarenka Размоўны клуб польскай мовы
️ Шточацвер, 18:00
Бясплатна
Centrum Kultury Czasoprzestrzeń, ul. Wróblewskiego 38
Падрабязней

Загадзя паведамляць пра іншыя мерапрыемствы заўсёды можна ў @supolka_contact

Патрымаць Суполку можна па спасылцы