Беларуская Суполка ва Уроцлаве падвяла вынікі ліпеня — месяца, насычанага партнёрствамі, падзеямі і падтрымкай супольнасці.
1. Практычная дапамога і адукацыя.
Суполцы ўдалося набыць чатыры вентылятары для Шэлтара, дзе часова пражываюць людзі, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Акрамя таго, з верасня стартуюць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітвязняў дзякуючы супрацы з польскай выкладчыцай-валанцёркай.
2. Сустрэча беларусаў у Алясніцы.
Разам з Ужондам горада Алясніца Суполка арганізавала вялікую сустрэчу беларусаў (і не толькі) з розных гарадоў Польшчы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі больш за 140 чалавек.
3. Удзел у фестывалі LTCŃ у Кракаве.
Паўдзельнічалі ў адным з найбуйнейшых беларускіх фестываляў у Польшчы — “LTCŃ” у Кракаве. Чальца ўроцлаўскай каманды правялі майстар-класы па ткацтве, заняткі для дзетак, а таксама выступілі на псіхалагічнай пляцоўцы.
Суполка дзякуе ўсім, хто далучаўся да ініцыятыў, дапамагаў і быў побач.