17 ліпеня ў клубе “Proza” ва Уроцлаве пройдзе лекцыя “Закладнікі ўтопіі: Святлана Алексіевіч і яе кнігі” — трэцяя сустрэча з цыклу “Доўгая дарога дадому”, якую правядзе паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.
Тэма сустрэчы — творчасць першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, яе “звышлітаратура”, уплывы Адамовіча і Быкава, “чырвоны чалавек”, вайна і мара пра каханне. Падчас лекцыі будуць закрануты вострыя і філасофскія пытанні: Ці можна вярнуцца з вайны? Чаму не заканчваецца эпоха савецкага чалавека? Што цяпер піша спадарыня Святлана, і чаму яна маўчыць?
Андрэй Хадановіч добра знаёмы з творчасцю аўтаркі: ён пераклаў на беларускую мову кнігу “Цынкавыя хлопчыкі” і рэдагаваў пераклад “У вайны не жаночы твар”.
Уваход вольны. Лекцыя будзе праходзіць па-беларуску з сінхронным перакладам на польскую мову (перакладчык — Юры Ліхтаровіч). Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, арганізуецца анлайн-трансляцыя.
📅 Дата: 17 ліпеня 2025
🕕 Пачатак: 18:00
📍 Месца: Клуб Proza, (Przejście Garncarskie, 2)
🎟️ Уваход: вольны
🌐 Трансляцыя тут