Суполка беларусаў Уроцлава запрашае на святкаванне Купалля ва Уроцлаве

Цёплая ноч, пах кветак, традыцыйныя песні, танцы вакол вогнішча, карагоды і не толькі… Купалле — гэта не проста свята, гэта сапраўднае чараўніцтва! Суполка беларусаў Уроцлава запрашае ўсіх на святкаванне Купалля ва Уроцлаве — у суботу, 28 чэрвеня!

Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, каб разам адчуць подых лета, патанчыць, паспяваць, смачна паесці і проста пабыць разам.

Праграма святкавання:

15:00–18:00 — майстар-класы і кірмаш:
• кірмаш рамеснікаў
• фудкорт
• майстар-класы: пляценне вянкоў, выраб тканых бірулькаў, творчыя заняткі
• заняткі для дзетак
• ёга на свежым паветры
• квіз і конкурсы з прызамі

18:00–20:00 — абрадавая частка:
• спевы
• традыцыйныя гульні і танцы

20:00–21:00 — вогнішча і купальскія забавы:
• скокі праз вогнішча
• пусканне вянкоў на ваду
• карагоды і спевы

21:00 — KUPALA PARTY:
• выступ «Аквалерыя»
• DJ-сэт

Што варта ўзяць з сабой?
• традыцыйны альбо “калятрадыцыйны” строй
• сродкi ад камароў і кляшчоў
• кветкі і стужкі на вянкі
• наяўныя грошы на кірмаш і фудкорт
• добры настрой
• данаты на пакрыццё выдаткаў, звязаных з забеспячэннем чыстай і ўтульнай прасторы для мерапрыемства (дзецям да 14 год — бясплатна)

 Дзе? Wyspa Opatowicka https://maps.app.goo.gl/7x9q8zFAH39wDRjQ7
Як дабрацца? Найбліжэйшыя прыпынкі — Biskupin, Bartoszowice, ёсць бясплатны паркінг
Калі? Субота, 28 чэрвеня, пачатак а 15:00

Будзьма разам у гэтую самую магічную ноч лета 
Запрашаем усіх — і дарослых, і дзетак!