Падтрымаем Глеба: былы палітвязень з Беларусі пачынае жыццё нанова ў Польшчы

Глеб — былы жыхар Шэлтара, чалавек, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні, але не страціў надзеі. У 2022 годзе яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у мірных пратэстах і адміністраванне чата. Ён адбыў тэрмін і выйшаў на волю толькі ў 2024 годзе. Пасля вызвалення Глебу давялося ўцякаць з Беларусі. Ён атрымаў гуманітарную візу і цяпер знаходзіцца…

Чытаць далей

Беларусы Уроцлава далучацца да “Miasteczko Równości” у межах Марша Роўнасці

7 чэрвеня Суполка Беларусаў Уроцлава возьме ўдзел у “Miasteczko Równości”, адной з частак праграмы Wrocławskiego Marszu Równości. Суполка далучаецца, бо правы чалавека, недыскрымінацыя і салідарнасць — гэта частка яе каштоўнасцяў. Прадстаўнікі суполкі звяртаюць увагу на праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская квір-супольнасць, у тым ліку рэпрэсіі і дыскрымінацыю як унутры краіны, так і за яе межамі….

Чытаць далей

Ва Уроцлаве ўпершыню прайшоў Фестываль халадніку

31 траўня ва Уроцлаве ўпершыню адбыўся Фестываль халадніку — традыцыйнай беларускай стравы, якая на дзень аб’яднала дзясяткі людзей у парку Kleciński. Ініцыятыва належала гісторыку Алесю Беламу, а Суполка беларусаў Уроцлава арганізавала мерапрыемства менш, чым за тры тыдні. Галоўнай стравай Фестывалю стаў халаднік у трох варыянтах. Яго можна было і паспрабаваць, і сабраць самому — з…

Чытаць далей

Спектакль-даследаванне беларускага драматурга пакажуць ва Уроцлаве

14 чэрвеня адбудзецца прэм’ера супольнай пастаноўкі Уроцлаўскага Сучаснага Тэатра і Драматычнага Тэатра ў Варшаве – “Un-packing”. Стваральнікі кажуць, што гэта ўнікальны мастацкі праект на мяжы дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі. Спектакль, створаны беларускім драматургам Мікітам Ільінчыкам і рэжысёркай Катажынай Кальват, раскрывае пласты забытага мінулага, каб пракласці мост да самых вострых пытанняў сучаснасці. — Мы маем…

Чытаць далей