На Фестываль Халадніку запрашае Суполка беларусаў Уроцлава

31 траўня ва Уроцлаве адбудзецца яркае і смачнае свята — Фестываль халадніку! Гэтае мерапрыемства — сапраўднае гастранамічнае падарожжа ў гісторыю беларускай кухні, якое арганізуе Суполка беларусаў Уроцлава. Фестываль прысвечаны адной з самых знакавых страў беларускай кухні — халадніку. Ідэю пра фэст прапанаваў беларускі гісторык і знаўца традыцыйнай кухні – Алесь Белы.

У праграме:

гісторыя халадніку: ад сялянскай стравы да культурнага сімвала;
кулінарныя дэманстрацыі і смакаванне разнастайных варыяцый халадніку;
конкурс на найлепшы халаднік;
конкурс строяў у колерах стравы: апранайцеся ў ружовае, белае ці зялёнае!

Дзе і калі:

📍 31 траўня, 13:00, Park Kleciński
💸 Удзел: данаты

Арганізатары заклікаюць браць з сабой коцы, сяброў, сям’ю і добры настрой.