Сустрэча з былымі палітвязнямі

У суботу, 24 траўня, запрашаем на дыскусію з удзелам былых палітвязняў — людзей, што прайшлі праз турмы за свае перакананні. Супольная размова пра моц духу, салідарнасць і досвед зняволення. Гэта нагода паслухаць, падзяліцца і адчуць сябе часткай супольнасці, дзе падтрымка мае значэнне.

📍 Instytut Historyczny UWr, ul. Szewska, 49 (3 паверх)
⏰ 17:00 – 18:30

“У Беларусі мінімум 1192 чалавекі несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі. Іх імёны цяпер не так часта гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя,” – піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.