“Мова Нанова” запрашае на заняткі, госцем якіх стане вядомы беларускі вандроўнік – Аляксандр Гойшык, які нядаўна скончыў сваё кругасветнае падарожжа.
За больш, чым тры гады ён праехаў 51 краіну, сабраў незлічоную колькасць гісторый і ўражанняў — і цяпер гатовы падзяліцца імі. Менавіта Уроцлаў стане першым горадам, дзе Саша распавядзе пра свой вялікі шлях. Дарэчы, пачынаўся ён таксама адсюль!
📍 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, ul. Szewska 49
🕔 Пачатак: 17:00
🎟 Уваход вольны (арганізатары будуць удзячныя за ахвяраванні)