У сераду, 21 траўня, ва Уроцлаве пройдзе акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. У межах мерапрыемства ўдзельнікі стануць у Ланцуг Салідарнасці са здымкамі тых, хто цяпер за кратамі.
Месца правядзення: plac Solny
Час: з 18:00 да 19:00
Арганізатары заклікаюць далучыцца кожнага і кожную, каму баліць гэтая тэма, хто хоча падтрымаць і выказаць сваю салідарнасць.
21 траўня быў вызначаны Днём беларускіх палітвязняў у знак памяці пра Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі № 17 менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе. Вітольд Ашурак мусіў выйсці на свабоду сёлета — 9 чэрвеня 2025 года. “У Беларусі мінімум 1192 чалавекі несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі. Іх імёны цяпер не так часта гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя,” – піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.