SVAE – FEST 2024 – Купалле ў гарах

🌿Тры дні адзінства, сяброўства і свабоды!

Публікуем усю важную інфармацыю пра фестываль SVAE – FEST (https://t.me/svae_fest), што пройдзе з 5 па 7 ліпеня ў мястэчку Bardo, непадалёк Уроцлава.

Беларускія ініцыятывы Уроцлава аб’ядналіся, каб зладзіць цудоўную падзею: самі, разам, для сваіх. Праграма фестываля вось тут (https://t.me/svae_fest/80).

Пра рэгістрацыю і кошты🪙

Для ўдзелу абавязкова патрэбна запоўніць нескладаную форму па спасылцы:
https://goo.su/6ZxKM

• Узнос за ўдзел у фестывалі:

90 zł да 20.06
105 zł з 21.06 па 4.07
120 zł у дзень фестываля

Дзеці да 6 гадоў удзельнічаюць бясплатна
За дзяцей 6–16 гадоў узнос 50%

Кошты пазначаны за 1 асобу на ўсе тры дні (дзве ночы).
Нажаль, няма магчымасці аплаты за ўдзел толькі ў адным дні/у двух днях.

ВАЖНА!
Зрабіўшы добраахвотны (фіксаваны) ўзнос за ўдзел у фестывалі вы аддаеце 10% на падтрымку беларускага шэлтара ва Уроцлаве (праз BYHELP і “Суполка Беларусаў Уроцлава”).

• Намётавае поле:

50 zł да 20.06
70 zł з 21.06 па 4.07

Кошты пазначаны за 1 асобу на ўсе тры дні (дзве ночы).
Дзеці да 6 гадоў бясплатна.
Дзеці 6–16 гадоў 50%.

• Нумары:

170 zł да 20.06
190 zł з 21.06 па 4.07

Кошты пазначаны за 1 асобу на ўсе тры дні (дзве ночы).
Кошты за дзяцей вызначаюцца індывідуальна, у залежнасці ад узросту і неабходнасці асобнага спальнага месца.

• Байдаркі:

Дзеці да 3 гадоў – бясплатна
35zł – 4-16 гадоў
70zł – дарослыя
Папарэдняе браніраванне і аплата абавязковыя.

💵Да 20 чэрвеня вы дадаткова зможаце атрымаць зніжку 10zł, калі скарыстаецеся прамакодам SVAESUPOLKABEL

Пра месца 🗺

80км ад Уроцлава ў атачэнні гор і маляўнічай ракі ёсць прыгожае старадаўняе мястэчка Bàrdo (націск на a;). Чароўны горад з вузкімі сярэднявечнымі вулачкамі, домікамі з чарапічнымі дахамі, каменным мастом і велічнай базілікай. У аколіцах шмат цікавага: горы Bardzkie, горы Sowie, шляхі для трэкінгаў, аглядныя пляцоўкі, пернікавыя майстэрні, а рака Nysa Kłodzka вядомая на ўвесь рэгіён сплавамі на каяках і пантонах. У гэтым спакойным зялёным месцы ў вёсцы Opolnica, што за 3км ад Bardo, стаіць сядзіба з прыгожай назвай “Dom nad Srebrną Rzeką”, дзе і будзе адбывацца фестываль здаровага чалавека SVAE.
Пра пражыванне 🏠
У сядзібе 15 пакояў гатэльнага тыпу. Унікальныя і прыемныя інтэр’еры, усе нумары з уласнымі прыбіральнямі (душ і туалет), у некаторых ёсць невялікая кухня. Ёсць пакоі на 3, 4, 5 асобаў і нават дом на 10 чалавек.

Ёсць унутраны двор і задні двор з відам на горы і раку, вялікая заля са сталамі і крэсламі, тэраса, 2 кухні для карыстання наведвальнікамі (у тым ліку тымі, хто плануе ночыць у намётах), прыбіральні і душавыя, асобны пакой са сталамі, дзе плануюцца заняткі і майстар-класы, лазня-бочка. На беразе ракі ёсць месца для купання, вялікае муніцыпальнае футбольнае поле, дзіцячая пляцоўка, столікі і лавачкі. Ад сядзібы да ракі 400 метраў. Намётавае поле ўваходзіць у прыватную тэрыторыю сядзібы і знаходзіцца праз сцежку ад яе. Паркінг для аўтамабіляў удзельнікаў фестываля бясплатны.

Пра лакалізацыю 📍

Ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Bardo Śląskie да сядзібы – 3,5км.
Паглядзець фатаздымкі і дакладней даведацца пра сядзібу можна тут:
https://www.instagram.com/noclegibardo
https://www.booking.com/hotel/pl/dom-nad-srebrna-rzeka
Трэк, як прайсці на mapy.cz – https://mapy.cz/s/jekegejeba

Пра ўдзельнікаў і арганізатараў🦸‍♀️🦸‍♂️

ІДЗЕМЫ Ў ГОРЫ  – ініцыятыва беларусаў Уроцлава, аб’яднаных любоўю да гор і падарожжаў.
YOGA WROCŁAW  – даступныя прафесійныя заняткі ёгі для кожнага.
MОВА НАНОВА  – курсы беларускай мовы.
KRIWI BAND  – беларускі жаночы этна-гурт.
СПАРТЫЎНЫ УРОЦЛАЎ  – ініцыятыва аматараў спорту і беларускіх прафесійных спартоўцаў.
SPADČYNA  – моладзевы клуб развіцця і культуры ва Уроцлаве.
БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛКА УРОЦЛАЎ  – заняткі для дзетак па беларускай мове, матэматыцы, гісторыі і культуры Беларусі.
СУПОЛКА БЕЛАРУСАЎ УРОЦЛАВА  – зарэгістраванае аб’яднанне беларусаў Уроцлава.

АЛЯКСАНДРА КАНАФАЛЬСКАЯ  – актывістка, мастачка, лідарка ініцыятывы ІДЗЕМЫ Ў ГОРЫ
ВІТАЛЬ ЦІХАНОВІЧ  – арганізатар мерапрыемстваў, маркетолаг, адзін з заснавальнікаў YOGA WROCLAW

🌿 Да сустрэчы на фестывалі!