21 траўня 2024 года ў цэнтры Уроцлава каля фантана адбылася Акцыя Салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных Беларусі.
Удзельнікі акцыі далучыліся, каб паказаць сваю салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца за кратамі за свае погляды і барацьбу за волю і незалежнасць Беларусі.
Словы актывістаў, прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія гучалі падчас акцыі, нагадалі ўсім пра нашых суайчыннікаў, якіх трымаюць за кратамі. Удзельнікі таксама ўзгадалі імёны тых, хто загінуў у гэтай барацьбе, адстойваючы свае правы, прапісаныя ў міжнародных пагадненнях.
Беларусы Уроцлава падкрэслілі, што не маюць планаў прыпыняцца, а будуць працягваць выходзіць на вуліцы да таго часу, пакуль усе палітзняволеныя не будуць вызвалены. Сумесныя намаганні паспрыяюць таму, што ўсе несправядліва асуджанныя будуць вольныя.
Свабоду кожнаму палітзняволенаму Беларусі!
Памяць тым, хто загінуў!
Жыве Беларусь!