Закрыццё сезона “Мова Нанова” ва Уроцлаве!

Даражэнькія, цягам навучальнага года мы з вамі з задавальненнем бавілі час на нашых сустрэчах: разбіраліся ў розных моўных (і не толькі!) тэмах, знаёміліся адно з адным і з іншымі класнымі беларусамі, якія завітвалі да нас у якасці гасцей, натхняліся, размаўлялі па-беларуску і трасянкай😁, пісалі вершы, дыскутавалі, спявалі, глядзелі спектакль ад нашай цудоўнай тэатральнай групы, хадзілі на экскурсіі, гулялі ў квіз і нават займаліся ёгай!

Дзякуем за ўсё і запрашаем адзначыць з намі як след закрыццё сезона🔥

Шаноўны госць – наш улюбёны музЫка Лявон ВОЛЬСКІ! @volski.official

Уваход: данат
(на арганізацыйныя выдаткі; курсы “Мова Нанова Уроцлаў” не маюць фінансавай падтрымкі, нікім не спансуюцца і існуюць як валанцёрскі праект).

Без папярэдняй рэгістрацыі!

🗓️8 чэрвеня
🕟16:30
📍Szewska, 49 (Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego) 3 паверх