Збор сродкаў для дапамогі Кацярыне

Арганізатар: Суполка Беларусаў Уроцлава  (Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności)

Сябры,
Напэўна многія з Вас ведаюць пра складанае выпрабаванне, якое выпала на долю нашай суайчынніцы Кацярыны.
У выніку крадзяжу ва Уроцлаве Кацярына страціла не толькі асабістыя рэчы і грошы, але і апынулася без дакументаў, якія неабходныя для жыцця і працы ў Польшчы.
https://mostmedia.io/2024/03/29/v-polshe-ograbili-belarusku/

Мы звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць Кацярыну ў гэтыя цяжкія часы.
Вашы ахвяраванні дапамогуць Кацярыне набыць неабходныя рэчы, якія былі скрадзены, аднавіць дакументы і заплаціць за арэнду кватэры. Наша дапамога і салідарнасць дадуць ёй таксама магчымасць адчуць сябе ў бяспецы, ведаючы, што ў свеце ёсць людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу.

Кожны ўклад, незалежна ад яго памеру, мае значэнне.

Каб падтрымаць Кацярыну,  можна зрабіць пералік на рахунак Суполкі Беларусаў Уроцлава, збор ахвяраванняў будзе даступны цягам 7 дзён, усе сабраныя сродкі будуць пералічаны Кацярыне.

Як можна перадаць ахвяраванні:

👉 Заплаціць BLIK https://vuyap.com/15a2 (мы не ўбачым, ад каго ахвяраванні, калі каму важная ананімнасць)

👉 Зрабіць традыцыйны перавод на рахунак

  • STOWARZYSZENIE BIAŁORUSKI ZWIĄZEK SOLIDARNOŚCI:
    96 1090 2499 0000 0001 4782 6382
  • BUKOWICE 32 56-120 BRZEG DOLNY
  • Tytułem: Darowizna na cele statutowe. Pomoc dla Kati.

(Назва плацяжа важная, калі Вы хочаце адлічыць падатак PIT).
З павагай,
Каманда Суполкі Беларусаў Уроцлава