У суботу 17 лютага ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням.
На рынкавую плошчу горада выйшлі дзясяткі людзей, каб ушанаваць памяць Аляксея Навальнага, Алеся Пушкіна, Вітольда Ашурка і іншых палітвязняў, якія загінулі ў беларускіх турмах.
Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларускіх палітзняволеных, якія маюць сур’ёзныя захворванні і могуць таксама загінуць у беларускіх турмах у бліжэйшым часе.
Ні ў Беларусі, ні ў Расеі не спыняецца катаванне і здзек над палітзняволенымі і іх сем’ямі: забойствы, гвалт, адсутнасць інфармацыі пра іх.
На цяперашні момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 1600 палітычных вязняў, якія з’яўляюцца закладнікамі беларускага рэжыму.
Пра некаторых няма звестак больш за год.
Але мы памятаем усіх!