Суполка беларусаў Уроцлава – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая з 2021 года стварае адкрытую і моцную дыяспару беларусаў Уроцлава.
Мы:
• Дапамагаем былым палітвязням, для якіх ва Уроцлаве створаны шэлтар;
• Ладзім імпрэзы, майстар-класы, выставы і акцыі салідарнасці;
• Дапамагаем беларусам у складаных сітуацыях;
• Падтрымліваем беларускія ініцыятывы і праекты, скіраваныя на развіццё і пашырэнне беларускай культуры і мовы, адукацыю дзетак і падлеткаў, інтэграцыю і творчасць;
• Наладжваем сувязі з іншымі дыяспарамі.
Суполка беларусаў Уроцлава запрашае стаць часткай супольнасці, дзе мы працягваем аб’ядноўвацца вакол прынцыпаў салідарнасці, дэмакратычных каштоўнасцей і ўзаемнай падтрымкі. Нам не ўсё роўна! Далучыцца да Сяброў Суполкі можна кожны. Для гэтага і па любых іншых пытаннях, пішыце, калі ласка, у supolka_contact (тг).
Пачытайце наш Статут, каб яшчэ больш даведацца пра мэты і прынцыпы дзейнасці, правы і абавязкі сяброў, арганізацыйную структуру, рэгуляванне фінансавых пытанняў.