Беларуская школка для дзетак

Дзе: ul.Gazowa (па суботах), ul. Traugutta (па нядзелях);
Колькасць удзельнікаў: не абмежавана;
Узрост удзельнікаў: 7-12 гадоў;
Регістрацыя: у Інстаграме тут  праз Дырэкт ці запоўніць Гугл-форму
Кошт: уваход вольны (бацькі кампенсуюць толькі выдаткі на канцылярскія тавары, якімі карыстаюцца дзеткі).

Беларуская школка ва Уроцлаве з’явілася ў 2021 годзе ў выніку аб’яднання талентавітых беларускіх настаўнікаў і бацькоў, зацікаўленых у адукацыі па-беларуску для сваіх дзяцей. Вось ужо трэці навучальны год, кожныя выходные, дзеці прыходзяць на заняткі па беларускай мове, вывучаюць гісторыю і культурную спадчыну Беларусі, рыхтуюць спевы, тэатральныя пастаноўкі, і, вядома, шмат гуляюць разам на перапынках і падчас заняткаў (бо заняткі ў Школцы зусім не падобныя да марудных школьных лекцый). Вучні з настаўнікамі выходзяць на экскурсіі па горадзе ці бяруць удзел у святкаванні Купалля, Гукання вясны і іншых падзей, якія ладзіць Суполка Беларусаў Уроцлава.

Палітыка, палітвязні, свабода, правы чалавека, рэпрэсіі, падтрымка рэпрэсаваных, рэпрэсіі ў Беларусі Беларуская дзіцячая школа школьныя ўрокі Палітыка, палітвязні, свабода, правы чалавека, рэпрэсіі, падтрымка рэпрэсаваных, рэпрэсіі ў Беларусі Беларуская дзіцячая школа школьныя ўрокі Палітыка, палітвязні, свабода, правы чалавека, рэпрэсіі, падтрымка рэпрэсаваных, рэпрэсіі ў Беларусі Беларуская дзіцячая школа школьныя ўрокі Палітыка, палітвязні, свабода, правы чалавека, рэпрэсіі, падтрымка рэпрэсаваных, рэпрэсіі ў Беларусі Беларуская дзіцячая школа школьныя ўрокі Палітыка, палітвязні, свабода, правы чалавека, рэпрэсіі, падтрымка рэпрэсаваных, рэпрэсіі ў Беларусі Беларуская дзіцячая школа школьныя ўрокі Палітыка, палітвязні, свабода, правы чалавека, рэпрэсіі, падтрымка рэпрэсаваных, рэпрэсіі ў Беларусі Беларуская дзіцячая школа школьныя ўрокі

Працягласць заняткаў 45хв – 1г 40 хв, у залежнасці ад прадмета і ўзроста ўдзельнікаў.  Падрабязны і актуальны расклад можна паглядзець на старонцы Школкі ў Інстаграм https://www.instagram.com/bialoruska_szkolka/.

На дадзены момант у Школцы навучаюцца 5 груп дзяцей, агулам каля 40 чалавек. Набор новых груп адбываецца напачатку восені – запрашаем далучацца новых дзетак! Але, калі ёсць моцнае жаданне,  распачаць заняткі ў школцы можна на працягу ўсяго навучальнага года. У 2023/24 годзе заняткі праводзяцца бясплатна (бацькі кампенсуюць толькі выдаткі на канцылярскія тавары, якімі карыстаюцца дзеткі). Кошт заняткаў у наступным 2024/25 годзе будзе вядомы перад пачаткам навучальнага года.