Арганізацыя канцэртаў беларускіх музыкаў

Горад Уроцлаў – папулярная кропка на мапе для беларускіх музыкаў. Мясцовыя беларусы ведаюць каштоўнасць добрых, якасных беларускіх выканаўцаў, таму з задавальненнем прыходзяць паслухаць і патанчыць пад жывы гук. Шматразова нашыя залі бачылі папулярных Naviband і J:mors, Зміцера Вайцюшкевіч і Лявона Вольскага, РСП, сучасных моладзевых выканаўцаў MANDZIKа, NOCHY і шмат іншых нашых суайчыннікаў. Беларускія зоркі не скупяцца на шчырыя водгукі аб душэўных вечарах з беларусамі Ніжняй Сілезіі.

Больш дакладная інфармацыя пра мерапрыемства публікуецца падчас абвесткі. Калі Вам падабаецца шчырая дамашняя атмасфера беларускага музычнага вайба – запрашаем да нас! Зоркі не побач, зоркі сярод нас!