З 15 лютага да 2 траўня вы можаце скіраваць 1.5% ужо аплочаных падаткаў на падтрымку дзейнасці Суполкі беларусаў Уроцлава.
Усе сродкі ідуць на дапамогу былым палітзняволеным, арганізацыю мерапрыемстваў і святаў, падтрымку беларускіх праектаў і ініцыятыў Уроцлава і Ніжняй Сілезіі, скіраваных на развіццё беларускай культуры, мовы і гісторыі.
Зрабіць гэта можна праз сервіс fanimani:
1️⃣ у сэрвісе podatki.gov.pl выберыце Twój e-PIT;
2️⃣ увядзіце свае дадзеныя для верыфікацыі: прасцей за ўсё Profil zaufany альбо онлайн-банкінг;
3️⃣ на галоўным экране знайдзіце інфармацыю аб OPP (Organizacja pożytku publicznego) пункт 147 дэкларацыі; 4️⃣ увядзіце нумар KRS 0000507234 (нашыя партнёры FUNDACJA FANIMANI);
5️⃣ увядзіце нумар нашай мэты (cel szczegółowy) 82016 – вельмі важна!6️⃣ націсніце падцверджанне.
У бліжэйшы месяц мы павінны атрымаць магчымасць збіраць 1.5% ад вашых падаткаў праз уласны нумар KRS без пасярэдніка ў выглядзе fanimani. Калі гэта адбудзецца, мы паведамім вам дадаткова.
‼️ З падрабязнай фінансавай падрабязная фінасавай справаздачай Суполкі Беларусаў Уроцлава за мінулы год можна азнаёміцца па спасылцы