Акцыя салідарнасці ва Уроцлаве — 21 снежня

21 снежня ў Уроцлаве адбудзецца акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. У гэты ж дзень акцыі пройдуць таксама ў Варшаве, Шчэціне і Беластоку.

13 снежня мы віталі вызваленне групы беларускіх палітычных зняволеных. Гэта падзея мае выключнае значэнне для ўсяго беларускага грамадства і стала вынікам працяглага міжнароднага ціску і салідарных дзеянняў.

Аднак больш за тысячу чалавек па-ранейшаму застаюцца за кратамі. Яны падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню, сістэмным парушэнням правоў чалавека, ціску і ізаляцыі.

Асобна мы патрабуем вызвалення Анджэя Пачобута, справа якога мае асаблівую важнасць і для польскага грамадства.

Мы заклікаем:

1. Неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных;

2. Спыніць крымінальны і адміністрацыйны пераслед па палітычных матывах;

3. Стварыць умовы для аднаўлення вяршэнства права і захавання правоў чалавека.

Мы таксама звяртаемся да міжнароднай супольнасці з заклікам працягваць ціск на беларускія ўлады і выяўляць салідарнасць з беларускім народам.

Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да акцыі і разам выказаць падтрымку.

Калі: 21 снежня (нядзеля), 13:00.
Дзе: Oławska 24.