У клубе “PROZA” выступіць вядомая беларуская паэтка – Наста Кудасава

У літаратурным клубе “PROZA” адбудзецца выступ адной з найярчэйшых сучасных беларускіх паэтак — Насты Кудасавай.

Наста – аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). Пісала ў альманахі «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборнік паэзіі «Яна і я», удзельніца праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў.

Паэтка з’яўляецца лаўрэаткай і фіналісткай шэрагу прэстыжных літаратурных узнагарод і прэмій, мае шырокае кола чытачоў, якія любяць яе шчырасць і глыбіню. Творы Насты перакладзеныя на ўкраінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы.

Падчас сустрэчы яна прачытае свае вершы, адкажа на пытанні, пасля можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф.