Ва Уроцлаве з’явілася новая спартыўная заля, якую адкрыў чэмпіён свету па самба – Сцяпан Папоў. У зале працуюць прафесійныя трэнеры, якія прапануюць шырокі выбар трэніровак як для дзяцей, так і для дарослых. Тут можна знайсці заняткі на любы ўзровень падрыхтоўкі — ад пачаткоўцаў да вопытных спартсменаў.
Паглядзець расклад і абраць секцыю можна на афіцыйнай старонцы клуба ў Instagram – spclub.wr.
Сцяпан Папоў — чэмпіён свету і двухразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў. У 2020 годзе падтрымаў выступленні супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, ініцыяваў стварэнне ліста свабодных спартсменаў.
