29 кастрычніка ва Уроцлаве прайшла вечарына, прысвечаная памяці беларускіх творцаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Імпрэзу арганізавала Суполка беларусаў Уроцлава. Нагодай стала гадавіна трагічных падзей у Менску — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікі, навукоўцы, грамадскія дзеячы. Сярод іх — 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі і крытыкі, чые імёны назаўсёды засталіся ў гісторыі беларускай культуры.
Радыё Рацыя: Ва Уроцлаве прайшла вечарына памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій
