Беларусы Уроцлава: Пакуль мы памятаем, ніводная куля не перакрэсліць наш народ

Гэта дзень памяці прадстаўнікоў беларускай культуры, расстраляных сталінскімі карнікамі ў Мінску 1937-га года. У гэты дзень ва ўсім свеце беларусы ладзяць вечарыны памяці.

Вечар памяці зладзіла і Суполка беларусаў Уроцлава. Пра важнасць гэтай гістарычнай даты распавёў старшыя Сяржук Дубіна.

— Варта падкрэсліць, што гэта ноч нерасстраляных паэтаў, гэта не проста ўшанаванне людзей, якія ў 1937 годзе пацярпелі за свае погляды, а беларускай эліты, якая была расстраляная ў Курапатах. Мы ж кажам, што гэта нерасстраляныя паэты, бо пакуль мы памятаем, ніводная куля не зможа іх перакрэсліць.

Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.