Моладзь ва ўзросце 14–20 гадоў запрашаюць у бясплатную двухдзённую вандроўку ў Берлін 8–9 лістапада з нагоды гадавіны падзення Берлінскай сцяны.
У праграме паездкі – экскурсія па шляху Берлінскай сцяны, сустрэча з кінарэжысёрам Аляксеем Палуянам, прагляд і абмеркаванне фільма “Кураж”, сумесная вячэра і ноч у хостэле, а таксама сняданак і вольны час у горадзе.
Паездка будзе цікавай тым, хто захапляецца гісторыяй, мастацтвам і грамадскай дзейнасцю. Мерапрыемства арганізавана нямецкім фондам MARA ў супрацы з грамадскім аб’яднаннем “Суполка беларусаў Уроцлава”. Удзел бясплатны, заяўкі прымаюцца да 19 кастрычніка, рэгістрацыя тут.
Пытанні можна задаваць праз тэлеграм-акаўнт @supolka_contact або праз электронную пошту bzswroclaw@gmail.com