9 кастрычніка ў кавярні MOULIN стартуе новы сезон праекта “Мова Нанова”.
Госцем першай сустрэчы стане вядомы гісторык Цімох Акудовіч. Ён прадставіць арыгінал Радзівілаўскай мапы XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць артэфакт на свае вочы, даведацца пра гісторыю яго стварэння і значэнне для сучаснай Беларусі, а таксама адкрыць для сябе таямніцы, якія хавае мапа. Асаблівая ўвага будзе пра тое, чаму беларускія калекцыянеры набываюць мапу і як яе выкарыстоўваюць дызайнеры ў сваіх працах.
Пачатак сустрэчы запланаваны на 19:00. Уваход на мерапрыемства — па ахвяраванні.
“Мова Нанова” – курсы беларускай мовы, якія спалучаюць моўныя цікавосткі, забаву і вывучэнне лексікі ў самых розных фарматах. За амаль чатыры гады праект стаў пляцоўкай сустрэч з найвыбітнейшымі літаратарамі, музыкамі, навукоўцамі і экспертамі ў розных галінах.