6 кастрычніка 2025 года ў мэрыі Уроцлава адбудзецца сустрэча пад назвай «Беларуская дыяспара і мясцовыя ўлады — будуем масты для супольнай падтрымкі і дэмакратычнага ўдзелу». Падзея пройдзе з 09:30 да 15:00.
Мерапрыемства арганізуецца ALDA — Еўрапейскай асацыяцыяй мясцовай дэмакратыі сумесна з мэрыяй Уроцлава пры падтрымцы GMF.
Мэта сустрэчы — вызначыць асноўныя патрэбы беларусаў у сацыяльнай, культурнай і грамадзянскай сферах, а таксама абмеркаваць магчымасці падтрымкі з боку муніцыпалітэта, у тым ліку ў пытаннях інтэграцыі і фінансавання. Асобная ўвага будзе нададзена наладжванню супрацоўніцтва паміж беларускімі ініцыятывамі, мясцовымі ўладамі і еўрапейскімі партнёрамі. Важным аспектам стане таксама ўключэнне мясцовых праектаў у рамкі ALDA Belarus in Exile.
Арганізатары асабліва заклікаюць далучыцца актыўных беларусаў і беларусак Уроцлава і Ніжняй Сілезіі — прадстаўнікоў арганізацый, лідараў ініцыятыў і ўсіх, хто мае ўласныя ідэі, звязаныя з беларускай тэматыкай.
Сустрэча стане магчымасцю агучыць патрэбы супольнасці, падзяліцца досведам і разам выпрацаваць дарожную карту далейшых дзеянняў. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца праз гугл-форму.