Шэсць месцаў, дзе можна адчуць беларускі вайб гэтай восенню

Уроцлаў стаў домам для шматлікіх беларусаў. І разам з намі сюды пераехалі нашыя смакі, традыцыі і ўтульныя месцы. Калі вы сумуеце па драніках “як дома”, шукаеце аўтэнтычныя дэсерты ці проста хочаце бавіць час з сябрамі за кубачкам кавы – гэтая падборка менавіта для вас! А яшчэ гэта выдатная магчымасць падтрымаць беларускі бізнес.