Восеньскія канцэрты ва Уроцлаве: ад лірыкі да беларускага року

У верасні Уроцлаў стане месцам сустрэчы для аматараў беларускай музыкі і нестандартных канцэртных фарматаў.

18 верасня, 19:00 — Klub Muzyczny Alive (ul. Kolejowa 12)
На сцэне выступіць гурт “Няміга” з акустычным folk/indie настроем. Гэта беларускамоўны калектыў, вядомы шчырымі песнямі і эмацыйным вакалам. Асаблівай падзеяй стане ўдзел спецыяльнай госці — ADEL LINE.
Квіткі тут.

27 верасня, 19:00 — Wesola 40, Grunge Barber
Другі восеньскі канцэрт пройдзе ў фармаце кватэрніка. Свае творы прадставіць Арцём Невыважуха — музыка, чыя творчасць балансуе паміж абсурдным гумарам і пяшчотнай вульгарнасцю. Уваход за данаты

4 кастрычніка, 19:00 — Klub Szalonych (ul. Ruska 47/48a)
З вялікім электрычным канцэртам у межах восеньскага тура ва Уроцлаў завітае гурт BIAZ NAZVY
Чакаецца новая праграма і найлепшыя хіты розных гадоў. Гэта будзе выбуховая порцыя беларускага рока з шалёнай энергетыкай і яскравымі мелодыямі.
💵 Першая партыя квіткоў яшчэ даступная па прамацыйным кошце.
Квіткі тут