
Polskieradio: Беларускасць за мяжой: падтрымліваць традыцыі і будаваць супольнасць
На днях буйная інтэграцыйная беларуская імпрэза адбылася пад Уроцлавам. Беларусы з усёй Польшчы сабраліся ў Алясніцы, каб падзяліцца сваімі гісторыямі, ушанаваць традыцыі ды адчуць супольнасць. 19 ліпеня маленькі, але гасцінны горад Алясніца каля Уроцлава ператварыўся ў месца сапраўднага святкавання беларускай супольнасці. Тут сабраліся беларусы з розных куткоў Польшчы — ад Варшавы, Гдыні і Кракава да…