16 ліпеня а 20-ай гадзіне ў Grunge Barbershop адбудзецца цёплая і душэўная музычная сустрэча: Андрусь Такінданг, вядомы па гуртах “Recha” і “Harotnica”, выступіць разам з Kristi (віяланчэль) і Андрэем Лугіным (гітара).
Музыкі прэзентуюць новыя песні, а таксама вернуцца да старых, бадзёрых і любімых кампазіцый гурта “Recha”. Абяцаюць шмат спеваў, абдымкаў і размоваў.
Уваход вольны! Гэта выдатная нагода сустрэцца беларускай супольнасці, паслухаць добрую музыку і проста пабыць разам.
📅 Дата: 16 ліпеня 2025
🕗 Пачатак: 20:00
📍 Месца: Grunge Barbershop, Wesoła 40, Вроцлаў
🎟️ Уваход: вольны