Майстры і рамеснікі змогуць далучыцца да кірмашу на Купаллі

Суполка беларусаў Уроцлава запрашае майстроў і рамеснікаў паўдзельнічаць у святочным кірмашы, прысвечаным Купаллю.

Свята адбудзецца 28 чэрвеня. Мы сустрэнемся на востраве Wyspa Opatowicka, каб адзначыць адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, каб разам адчуць подых лета, патанчыць, паспяваць, смачна паесці і проста пабыць разам.

Каб далучыцца да кірмашу, трэба запоўніць форму. Мы звяжамся з вамі для пацверджання.

Праграму свята можна паглядзець тут.