Глеб — былы жыхар Шэлтара, чалавек, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні, але не страціў надзеі. У 2022 годзе яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у мірных пратэстах і адміністраванне чата. Ён адбыў тэрмін і выйшаў на волю толькі ў 2024 годзе.
Пасля вызвалення Глебу давялося ўцякаць з Беларусі. Ён атрымаў гуманітарную візу і цяпер знаходзіцца ў Польшчы, дзе спрабуе пачаць жыццё наноў. Аднак гэта няпроста: без магчымасці легальна працаваць, без сродкаў да існавання, без дому і элементарных рэчаў.
Усё, што ў яго было, прададзена, каб проста выжыць. Глеб спрабуе падпрацоўваць, але гэтага недастаткова нават на ежу і жытло. Цяпер ён мае патрэбу ў нашай падтрымцы.
Мэта збору: €3000
€2200 — арэнда пакоя на 6 месяцаў
€800 — базавыя патрэбы: ежа, адзенне, бытавыя выдаткі
Дапамагчы — значыць даць чалавеку шанец перажыць гэты цяжкі перыяд чакання афіцыйнай легалізацыі, не апынуцца на вуліцы, аднавіцца пасля зняволення і вярнуць веру ў людзей і жыццё