Беларусы Уроцлава далучацца да “Miasteczko Równości” у межах Марша Роўнасці

7 чэрвеня Суполка Беларусаў Уроцлава возьме ўдзел у “Miasteczko Równości”, адной з частак праграмы Wrocławskiego Marszu Równości. Суполка далучаецца, бо правы чалавека, недыскрымінацыя і салідарнасць — гэта частка яе каштоўнасцяў.

Прадстаўнікі суполкі звяртаюць увагу на праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская квір-супольнасць, у тым ліку рэпрэсіі і дыскрымінацыю як унутры краіны, так і за яе межамі. Арганізатары падкрэсліваюць, што бачнасць, падтрымка і ўзаемапавага — гэта неад’емная частка дэмакратычнага грамадства.

Падчас мерапрыемства на стэндзе беларускай суполкі будуць прадстаўлены: квіз на тэму ЛГБТК+ у Беларусі і свеце, салодкія пачастункі для пераможцаў, інфармацыйныя матэрыялы і добразычлівая атмасфера.

Месца і час правядзення:
📍 Plac Wolności, Уроцлаў
🕚 11:00 – 15:00

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных наведаць стэнд і далучыцца да дыялогу ў атмасферы ўзаемапавагі і падтрымкі.

Разам — за роўнасць без межаў!