“Мова Нанова” запрашае на закрыццё сезона ля палаца Goszcz

Сезон “Мова Нанова” ва Уроцлаве падыходзіць да завяршэння, і арганізатары запрашаюць адзначыць гэта ў асаблівым месцы — каля маляўнічага палаца Goszcz! Летняя сустрэча адбудзецца ў фармаце адукацыйнага і культурнага свята: будзе час і для навучання, і для творчасці, і для адпачынку.

ДЗЕ:
📍 Plac Pałacowy, 1. Goszcz
🔗 palacgoszcz.twardogora.pl

КАЛІ:
14-15 чэрвеня

Удзельнікаў чакае:

  • падвядзенне вынікаў сезона «Мова Нанова» і падарункі

  • інтэрактыўныя заняткі па беларускай мове для дарослых з Палінай Маслянковай, сертыфікаванай адукатаркай і стваральніцай анлайн-курсаў «Пакрысе»

  • творчыя заняткі для дзяцей пра гісторыю Беларусі з Таццянай Гайдук, магістрам гістарычных навук

  • экскурсія па палацы (польская мова, экскурсаводы — супрацоўнікі палаца)

  • музычны выступ гурта ZUI (Алена Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй)

  • вогнішча са спевамі пад зорным небам (каўбаскі ўваходзяць у кошт)

  • магчымасць заночыць у намётавым полі пад самым палацам

Рэгістрацыя абавязковая: Рэгістрацыйная форма

Кошт удзелу: 90 злотых за дарослага (арганізацыйныя выдаткі), 40 злотых для дзяцей да 12 гадоў.

Арганізатары звяртаюць увагу: калі вы яшчэ ні разу не былі на занятках “Мова Нанова” — гэта не праблема! Далучайцеся і пазнаёмцеся з цёплай беларускай супольнасцю ва Уроцлаве.

Курсы “Мова Нанова” ва Уроцлаве — валанцёрскі праект, які існуе без фінансавай падтрымкі. У арганізацыі гэтай сустрэчы дапамагае Суполка беларусаў Уроцлава.

Апошняя сустрэча пройдзе 31 траўня. Госцем будзе вядомы беларускі вандроўнік – Алясандр Гойшык.