Уроцлаў – месца спатканняў розных напрамкаў культуры і мастацтва. Горад заўсёды быў багаты на тэматычныя імпрэзы, адукацыйныя сустрэчы ці душэўныя размовы. Гэта не стала выключеннем і для беларусаў Уроцлава. Дзякуючы вялізарнай падтрымцы польскіх сяброў, беларусы маюць магчымасць разам размаўляць пра нашу гісторыю, культуру і самабытнасць. Пры сустрэчы з беларускім гісторыкам Андрэем Радаманам мы былі заахвочаны лёсам малазнакамітага Мальхера Жыгімонтавіча Сноўскага, шчыра дзяліліся думкамі на адкрытай дыскусіі з Уладзімірам Некляевым, задавалі пытанні палітычнаму дзеячу Аляксандру Мілінкевічу. Кожны месяц мы сустракаемся з цікавымі звесткамі і новымі меркаваннямі. Беларусы прыходзяць на такія сустрэчы за натхненнем, за шчырай падтрамкай адзін да аднаго, па жыццёвыя парады ці наўпрост карысна збавіць час.