Дзе: цэнтр Уроцлава, Рыначная плошча (больш дакладна ў абвестках);
Калі: штомесячна (больш дакладна ў абвестках);
Колькасць удзельнікаў: не абмежавана;
Регістрацыя: не патрэбна.
Aкцыі салідарнасці ва Уроцлаве пачаліся ў жніўні 2020 года, калі неабыякавыя беларусы не змаглі пагадзіцца з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і гвалтам мірнага насельніцтва. Прайшло не мала часу, але мы працягваем выказваць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім ахвярам рэжыму, асабліва нашым непахісным палітвязням. Гэтыя акцыі патрэбны нам, каб не згубіць дух адзінства беларускага народа, працягваць адчуваць важнасць кожнага з нас і важнасць нават самых нязначных спраў, за якія мы цэнім сябе. Падчас мерапрыемства гучаць беларускія песні і развіваюцца сцягі, ідзе гаворка пра актуальныя падзеі і ўзгадваюцца прозвішчы нашых герояў. Прыходзьце, калі ласка, падтрымаць нас, падтрымаць людзей у Беларусі і пацвердзіць, што наш голас можна пачуць!